Уладзімір (горад, Украіна)
Уладзімір (укр.: Володимир) — горад у Валынскай вобласці Украіны, цэнтр Уладзімір-Валынскага раёна. Насельніцтва — 37,9 тыс. жыхароў (2022). Знаходзіцца за 72 км ад Луцка. Чыгуначная станцыя на лініі Ковель — Чэрванаград. НазваГорад названы Уладзімір ад імя кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча, які, па адной з версій, нарадзіўся ў Будзяцічах прыкладна за 20 км ад горада. З 1911 года атрымаў назву Уладзімір-Валынск, каб адрозніваць ад Уладзіміра-на-Клязьме ў Расіі[2]. У 1944 годзе назву афіцыйна змянілі на Уладзімір-Валынскі. 1 кастрычніка 2021 года гарадскі савет прагаласаваў за адмену рэгіянальнага ўдакладнення і змяненне назвы горада на Уладзімір[3]. 14 снежня 2021 года Вярхоўная Рада Украіны ўхвала змяненне назвы[2]. ГеаграфіяГорад размешчаны на правым беразе ракі Лугі, у паўднёва-заходняй частцы Валынскай вобласці, на стыку пагорыстага Валынскага ўзвышша з Палескай нізінай, у прыроднай зоне змяшаных лясоў. Клімат Уладзіміра ўмерана-кантынентальны, характарызуецца адносна мяккай зімой з частымі адлігамі, умерана цёплым вільготным летам, зацяжнымі вясной і восенню. Сярэдняя тэмпература студзеня −4,9 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў каля 600 мм у год. ГісторыяПершае летапіснае згадванне пра горад Уладзімір адносіцца да 988 — калі кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч, на землях валынян і бужан, на правым беразе ракі Лугі заваяваў горад пад назвай Ладамір, перайменаваў у сваё імя і перадаў горад аднаму са сваіх сыноў — Усеваладу. З 992 года ва Уладзіміры знаходзілася біскупская кафедра. Пачынаючы з XII стагоддзя, у перыяд феадальнай раздробненасці Русі, горад становіцца цэнтрам удзельнага Валынскага княства, у якім зацвердзілася асобная княжая дынастыя, заснаваная ўнукам Уладзіміра Манамаха — князем Ізяславам Мсціславічам, якія кіравалі на Валыні ў 1146—1154. У першай палове XIII стагоддзя Уладзімір становіцца адным з цэнтраў аб’яднанага Галіцка-Валынскага княства (з 1253 — каралеўства). Гэты перыяд адносіцца да часу кіравання князя Данііла Раманавіча Галіцкага (1201—1264) і яго брата Васілька Раманавіча Валынскага (1205—1271). Сярэдзіна XIII стагоддзя — час найвышэйшага росквіту старажытнага Уладзіміра, ён славіўся як значны цэнтр гандлю, рамёстваў, мастацтва, тут сфарміравалася самабытная архітэктурная школа, таксама тут пісаўся Галіцка-Валынскі летапіс — найбольш каштоўная гістарычная крыніца другой паловы XIII — пачатку XIV стагоддзя. У 1241 Уладзімір быў захоплены і разрабаваны ордамі хана Батыя. Летапіс сведчыць, што пасля адыходу арды ў горадзе не засталося жыхароў, а цэрквы былі запоўнены трупамі. Пасля распаду Галіцка-Валынскай дзяржавы ў сярэдзіне XIV стагоддзя Уладзімір уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Люблінскай уніі 1569 — у склад Польскага каралеўства. У 1324 горад атрымаў Магдэбургскае права. У XVIII стагоддзі горад занепадае і становіцца маленькім правінцыйным мястэчкам. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 горад увайшоў у склад Расійскай імперыі, як адзін з павятовых цэнтраў Валынскай губерні. З пачаткам Першай сусветнай вайны Уладзімір-Валынскі стаў арэнай баявых дзеянняў. У 1915 Уладзімір-Валынскі быў акупаваны аўстра-венгерскімі войскамі, акупацыйныя ўлады знаходзіліся ў горадзе да заканчэння вайны ў 1918. Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора (1921) Уладзімір-Валынскі ўвайшоў у склад Польшчы і стаў адным з павятовых цэнтраў Валынскага ваяводства. 19 верасня 1939 Уладзімір-Валынскі быў заняты часткамі Чырвонай Арміі і ўключаны ў склад СССР. Пасля нападу Германіі на СССР Уладзімір-Валынскі быў акупаваны нямецкімі войскамі ўжо 23 чэрвеня 1941, вызвалены 20 ліпеня 1944. Насельніцтва
Славутасці
Гарады-пабрацімыГалерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia