Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч
Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч (2 сакавіка 1900, сяло Багародскае, Загорскі раён, Маскоўская вобласць — 31 студзеня 1945) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943). Член КПСС з 1928 года. БіяграфіяУдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. З 1917 года ў Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1924 года на камандных пасадах у Беларускай ваенай акрузе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандаваў дывізіяй. Удзельнік Мінскага партыйнага падполля. З канца 1941 года ў партызанах, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партызанскага палка. У красавіку — верасні 1942 года — камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. У верасні 1942 года быў адазваны ў Маскву і прызначаны намеснікам камандзіра 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У 1943 годзе быў арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1952 годзе. ПамяцьУ Пружанах яго імем названа вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia