Клічаўскі аператыўны цэнтр
Клічаўскі аператыўны цэнтр — орган кіраўніцтва Клічаўскім партызанскім злучэннем, якое дзейнічала ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Магілёўскай вобласці на захад ад р. Дняпро і некаторых суседніх раёнаў іншых абласцей. Складаўся ў ходзе баёў савецкіх партызан за вызваленне Клічаўскага раёна ад нямецкіх акупацыйных улад. Арганізацыйнае афармленне пачалося 3 красавіка 1942 года, калі камандаванню 208-га партызанскага атрада імя І. В. Сталіна былі падпарадкаваны 128-ы, 277-ы, 620-ы, 752-ы, 760-ы атрады і створана Клічаўскае партызанскае злучэнне. 2 верасня 1942 года паводле распараджэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) камандаванне злучэння вызначана як Клічаўскі аператыўны цэнтр. Гэта назва пашыралася і на злучэнне. На працягу 1942 года ў злучэнне ўключаны атрады, якія дзейнічалі асобна, і створаны новыя. На пачатак красавіка 1943 года пад кіраўніцтвам аператыўнага цэнтра было 10 партызанскіх брыгад у колькасці каля 6,5 тыс. чал. 6 красавіка 1943 года расфарміраваны ў сувязі з утварэннем ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б. Камандзіры
Камісары
СкладСтанам на лістапад 1942 года
Станам на люты—сакавік 1943 года
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia