Уладзімір Іванавіч Тарасаў
Уладзімір Іванавіч Тара́саў[1] (нар. 10 верасня 1948, в. Шчыткавічы, Старадарожскі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1989), прафесар (1998). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння», 1975), Інстытут эканомікі АН БССР (аспірантура, 1978). Працаваў у Інстытуце эканомікі АН Беларусі (з 1978, навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела цэнаўтварэння і фінансава-крэдытных адносін, у 1989—1994 гадах — намеснік дырэктара па навуцы), Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь (1994—1996, галоўны кансультант, кіраўнік групы саветнікаў пры праўленні банка), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1996—1999, прафесар кафедры банкаўскай справы), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1999 года — загадчык кафедры банкаўскай і фінансавай эканомікі, у 2013—2019 гадах — кафедры карпаратыўных фінансаў, у 2019—2021 гадах — прафесар кафедры). Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2]. Навуковыя інтарэсы: грашова-крэдытная палітыка; цэнаўтварэнне; эканамічная палітыка. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia