Уладзімір Аляксандравіч Дамарад
Уладзімір Аляксандравіч Дамара́д (1 снежня 1919, г. Бабруйск — 2 лютага 2005) — беларускі графік. БіяграфіяНарадзіўся 1 снежня 1919 года ў Бабруйску. Скончыў у 1939 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча. Працаваў пераважна ў акварэлі. Сярод твораў: «Карпаты», «Снег выпаў» (абодва 1960), «Замаразкі» (1965), «Пасля рыбалкі», «Цішыня» (абодва 1966), «Бабруйская прыстань» (1973), «Хлеб партызанам» (1974), серыя «Стары Бабруйск» (1968), «Дарога да мора» (1983), эстамп «Ішлі ў партызаны» (1970), лінагравюра «Свяшчэнныя магілы» (1967), малюнкі і інш. Сярод работ 1980—1990-х гг.: «Бярэзіна ў красавіку», «Восень у Яловіцах», «Вялікая вада», «Раніца на Бярэзіне» і інш[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года. ПамяцьУ 2005 імя Дамарада прысвоена дзіцячай мастацкай школе ў г. Бабруйск[1]. Сям'яБацька беларускага мастака-манументаліста Сямёна Дамарада (нар. 1948). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia