Уладзімір Анатольевіч Кешыш’ян
Уладзімір Анатольевіч Кешыш’я́н[1] (23 мая 1942, Орск, Арэнбургская вобласць, Расія — 21 жніўня 2002) — беларускі вучоны ў галіне электратэхнікі і апрацоўкі сігналаў. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1995). БіяграфіяСкончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1964), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1975). Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1970—2002; факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, кафедра тэарэтычных асноў электратэхнікі, з 1993 года — прафесар, у 1999—2002 гадах — дэкан факультэта). Памёр 21 жніўня 2002 года, пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: метады праектавання ланцугоў і ўстройстваў на пераключаемых кандэнсатарах; аўтаматызаваны аналіз электрычных і электронных схем; электрычнае фільтраванне і апрацоўка сігналаў дыскрэтнымі мікраэлектроннымі ланцугамі. 30 аўтарскіх пасведчанняў. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia