Уладзімір Антонавіч Багіна
Уладзімір Антонавіч Багі́на[1] (4 лістапада 1934) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Карнюткі (зараз у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1958 годзе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны на працу на Палессе, у Беларускую кантору разведачнага свідравання, дзе прайшоў шлях ад калектара да старшага геолага ўчастка свідравання і тэматычнай партыі. Пасля адкрыцця першага ў Беларусі Рэчыцкага радовішча нафты (1964) і арганізацыі трэста «Белнафтагазразведка» быў прызначаны галоўным геолагам Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. З 1969 года стаў начальнікам аддзела нафты і газу, з 1973 года намеснікам начальніка Упраўлення геалогіі пры Савеце Міністраў БССР, пераўтворанага пазней у РУП «Белгеалогія». З 1998 года — загадчык лабараторыі нафтагазаноснасці БелНДГРІ. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па нафтавай геалогіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну[1]. Пры непасрэдным удзеле У. А. Багіны былі адкрыты і разведаны першыя, а затым шэраг іншых радовішчаў нафты ў Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі пошукаў і разведкі нафты, якія праводзіла аб’яднанне «Беларусьгеалогія» ў Заходняй Сібіры. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia