Уладзімір Барысавіч Гераўкер
Уладзімір Барысавіч Гераўкер (25 лістапада 1947 — 6 лістапада 2009) — беларускі дызайнер, мастак-канструктар. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Мінску. Брат беларускага архітэктара Георгія Гераўкера. У 1963 годзе скончыў 8 класаў 42 сярэдняй школы Мінска і паступіў ан архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума. Скончыў яго ў 1967 годзе і быў накіраваны на працу ў інстытут «Белдзяржпраект».
Праектаваў ці прымаў удзел у стварэнні мэблі і абсталявання для шматлікіх значных аб’ектаў краіны, такіх як гасцініцы «Планета», «Сталіца», «Еўропа», Палац моладзі, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка, Мірскі замак. Праекты жылой мэблі Гераўкера атрымлівалі залатыя і срэбныя ўзнагароды на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах і выставах. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia