Уладзімір Валяр’янавіч Лялевіч
Уладзімір Валяр’янавіч Лялевіч (нар. 22 верасня 1956, г. п. Сапоцкін, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-біяхімік, нарколаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993). Бацька прафесара Сяргея Лялевіча. БіяграфіяСкончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1979). Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1979, медыка-дыягнастычны факультэт, кафедра біялагічнай хіміі, з 1997 — загадчык кафедры, адначасова ў 1990—1996 — намеснік дэкана лячэбнага факультэта, 1996—1998 — прарэктар па міжнародных сувязях, 1992—2007 — кіраўнік лабараторыі медыка-біялагічных праблем наркалогіі ЦНДЛ), 2002—2005 — дырэктар Інстытута біяхіміі НАН Беларусі, з 2007 — кіраўнік Цэнтра маніторынгу за наркотыкамі і наркаспажываннем). Навуковыя інтарэсы: біяхімія алкагалізму і наркаманій; эпідэміялогія наркаманій. УзнагародыЗнак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1998) і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia