Уладзімір Васільевіч Скарабагаты
Уладзімір Васільевіч Скарабагаты (10 снежня 1908, в. Калюга, Мінская губерня — 5 жніўня 1976) — беларускі гісторык, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1959). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1951—1955). БіяграфіяНарадзіўся 10 снежня 1908 года ў в. Калюга (цяпер — Смалявіцкі раён, Мінская вобласць). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1939), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1955). У 1974 абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Гісторыя КПСС». Працаваў у ЦК ЛКСМБ (з 1939, інструктар), Міністэрстве ўнутраных спраў Беларускай ССР (1947—1953, намеснік міністра), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1953, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1963, дацэнт, загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: гісторыя міжнародных адносін; станаўленне бальшавізму ў Беларусі; гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі. УзнагародыОрдэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia