Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч
Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч (10 мая 1924 в. Скобраўка, цяпер Пухавіцкі раён — ?)— кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, Заслужаны педагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы. БіяграфіяВетэран Другой сусветнай вайны, удзельнік Парада Перамогі 1945 года ў Маскве. Дэмабілізаваны ў чэрвені 1948 года. Паступаў у Маскоўскую артылерысцкую акадэмію, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 1950 годзе становіцца студэнтам факультэта механізавання сельскай гаспадаркі Кішынёўскага сельгасінстытута. З 1957 года працуе асістэнтам, а потым старэйшым выкладчыкам. У траўні 1970 года, пасля абароны дысертацыі, прысвойваюць навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук і званне дацэнта. Займаўся навуковай дзейнасцю: апублікаваў 95 прац. За мірную працу Уладзіміру Вайцяховічу прысвоена ганаровае званне «Om Emerit», а за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне ўсебаковых сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю узнагароджаны Ганаровай граматай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia