Скобраўка
Ско́браўка[1] (трансліт.: Skobraŭka, руск.: Скобровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 9 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42 км ад Мінска, 12 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на аўтамабільнай дарозе Мінск—Гомель. ГісторыяРанняя гісторыяУ XVIII стагоддзі ў Менскі павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1774 годзе Скобраўка ўпамінаецца як слабодка (Слабодка Скобраўка). Ва ўласнасці езуіцкай місіі з цэнтрам у Блоні, пазней ва ўласнасці Путкамераў, да 1863 года адносіцца да маёнтка Ружанполь. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ва ўладанні Русецкіх, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе ёсць капліца, карчма. У сярэдзіне XIX ст. у Блонскай воласці. У 1893 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы, у тым жа годзе для яе ўзведзены драўляны будынак. Паводле перапісу 1897 года ў Пухавіцкай воласці, ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках. У 1902 годзе пабудавана царква. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені (2 настаўнікі, 70 вучняў). У 1933 годзе створаны калгас імя М. І. Калініна, былі кузня, стальмашня. ![]() У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. З 27 траўня 1944 года ў Скорбраўцы дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер для дзяцей-донараў «Дзіцячае сяло Скобраўка» (у ім утрымлівалася каля 1500 дзяцей з Палескай вобласці). Насельніцтва
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia