Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч

Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 сакавіка 1943(1943-03-01) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў беларуская

Уладзімір Генрыхавіч Пецюкевіч (1 сакавіка 1943, в. Цяцеркі, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1969). З 1969 года працаваў у будаўнічай арганізацыі ў Мінску, у 1988—2000 гадах у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Творчасць

Друкуецца з 1975 года. Яго творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі «Лагодны промень раніцы» (1988) і «Браслаўшчына азёрная мая» (1998). Паэзія Пецюкевіча адметная лірычнасцю, патрыятычным пафасам, паглыбленым над складанымі праблемамі сучаснасці і гісторыі роднай зямлі. На яго вершы напісаны зборнік песень «Добры дзень, садок дзіцячы», араторыя «Зорка Палын» (кампазітар Дз. Даўгалёў), шматлікія песні (кампазітары М. Алешка, Дз. Даўгалёў, Л. Захлеўны, М. Пецюкевіч, П. Яроменка і інш.).

Бібліяграфія

  • «Узняўся белы птах», Вільня, 2004
  • «Струны пілігрыма», Мінск, 2011
  • «Пад залатым купалам», Мінск, 2011
  • «Трыялеты», Мінск, 2020

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya