Уладзімір Данілавіч Салончанка
Уладзімір Данілавіч Салончанка (22 кастрычніка 1922, Краснаярск — 25 чэрвеня 1944, в. Лабейкі, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяУ 1939 годзе скончыў 7 класаў Чарнарэчанскай школы, працаваў на Чарнарэчанскай метэастанцыі назіральнікам, а пасля заканчэння трохмесячны курсаў у кастрычніку 1940 года — начальнікам метэастанцыі. Прызваны ў армію з лістапада 1941 года. Скончыў ваеннае кулямётнае вучылішча. Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. Разам з кулямётнымі разлікамі сваёй роты 24 чэрвеня 1944 года фарсіраваў Заходнюю Дзвіну ля вёскі Лабейкі і, заняўшы абарону, на працягу ўсёй ночы з 24 на 25 чэрвеня адбіваў контратакі праціўніка і быў забіты ў гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1]. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia