Уладзімір Дзмітрыевіч Патапейка
Уладзі́мір Дзмі́трыевіч Патапе́йка (1907, в. Гарожа, Магілёўская губерня — 14 снежня 1941, Саратаў) — дзеяч УКП(б), 3-ы сакратар ЦК КП(б) Беларусі. Уваходзіў у склад асобай тройкі НКУС СССР. БіяграфіяНарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Гарожа Магілёўскай губерні Цяпер гэта Асіповіцкі раён Беларусі. У 1925 годзе ўступіў у УКП(б). 1934—1935 адказны інструктар ЦК КП(б) Беларусі. У 1935 годзе — сакратар камітэта КП(б) Беларусі Гомельскага механічнага шклозавода. З чэрвеня 1937 года сакратар Жыткавіцкага раённага камітэта КП(б) Беларусі. З 20 чэрвеня па 25 кастрычніка 1937 года 3-і сакратар і член Бюро ЦК КП(б) Беларусі[1]. Гэты перыяд адзначаны ўваходжаннем у склад асобай тройкі, створанай па загаду НКУС СССР ад 30 ліпеня 1937 года № 00447[2] і актыўным удзелам у сталінскіх рэпрэсіях[3]. З кастрычніка 1937 па жнівень 1938 года начальнік Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК Беларускай ССР. Завяршальны этапАрыштаваны 11 жніўня 1938 года. Лячыўся ў магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы[4]. Асуджаны 29 мая 1940 года ВКВС СССР па арт. 69, 24, 70 КК БССР (шкодніцтва, тэрор) да 15-ці гадоў пазбаўлення волі ў ППЛ і 5-ці гадоў паражэння ў правах. Адбываў пакаранне ў Саратаўскай турме № 12, дзе памёр 14 снежня 1941 года. Рэабілітаваны 25 снежня 1954 года ВКВС СССР[5]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia