Марк Якаўлевіч Рэпінскі
Марк Я́каўлевіч Рэпі́нскі (1904, в. Восава, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — да 3 сакавіка 1966[1]) — дзеяч УКП(б), выконваючы абавязкі 3-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі ў 1938 годзе. БіяграфіяНарадзіўся ў 1904 годзе ў в. Восава Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка[2]. Беларус[2]. Член УКП(б) з лістапада 1927 года. Скончыў сельскую школу ў Гавяновічах Рэчыцкага павета Гомельскай губерні ў 1916 годзе, тры класы прафтэхнічнай школы металістаў у Рэчыцы, вячэрні радыётэхнікум ў Ленінградзе[1]. З лістапада 1924 года па чэрвень 1925 года — сакратар сельсавета ў Балашаўке. У чэрвені-кастрычніка 1925 года — навучэнец курсаў паштова-тэлеграфных адміністрацыйных работнікаў у Мінску. З кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1926 года — работнік паштова-тэлеграфнай канторы на станцыі Калінкавічы Мазырскай акругі. З кастрычніка 1926 года па студзень 1928 года — чырванафлоцец у Кранштаце. Са студзеня 1928 года па кастрычнік 1937 года працаваў у Ленінградзе, да 1931 года — на флоце, пасля — на партыйнай рабоце. З 25 кастрычніка 1937 года да сакавіка 1938[1] года — трэці сакратар ЦК КП(б) Беларусі. З сакавіка па верасень 1938 года — першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці, першы сакратар Магілёўскага абкама КП (б)Б. З верасня 1938 года па ліпень 1941 года — дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР[1]. З ліпеня 1941 года — на службе на Балтыйским флоце: камандзір узвода, пасля роты службы назірання і сувязі Кранштацкага ўмацаванага сектара, з 1942 года — камандзір роты асобнага батальёна сувязі. Са жніўня 1942 года па красавік 1945 года — тэхнік, старшы радыст склада № 200 аддзела сувязі флоту, з красавіка 1945 года па студзень 1948 года — у службе радыёлакацыі флоту. Са студзеня 1948 года — старшы афіцэр Ленінградскага інстытута № 6 ВМС. У лютым 1954 года працягваў працаваць на гэтай пасадзе. Партыйныя дакументы былі пагашаныя Ленінградскім гаркамам КПСС 3 сакавіка 1966 года, як памерлага[1]. Член Бюро ЦК КП(б) Беларусі (1938—1939), ЦК КП(б) Беларусі (1938—1940). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia