Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў
Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў (нар. 5 лістапада 1926, в. Рацькава, Ушацкі раён) — беларускі публіцыст, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года. БіяграфіяВучыўся ў Рацькаўскай пачатковай СШ. У Вялікую Айчынную вайну быў у партызанскім атрадзе брыгады «Няўлоўныя». Пасля вызвалення раёна добраахвотна пайшоў на фронт. Дэмабілізаваны па раненні ў 1945 годзе. Працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна (1945—1946). У 1946 накіраваны ЦК камсамола ў Літву, дзе працаваў сакратаром валаснога камітэта камсамола, інструктарам райкама партыі (1946—1961). Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1954). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў адказным сакратаром рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам дырэктара па культрабоце тэхвучылішча № 53 (1961—1963), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1963—1973), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР (1973—1990). З 1990 года на пенсіі. Узначальвае культурна-творчую фірму «Русь Белая». ТворчасцьПачатак літаратурнай дзейнасці датуецца 1962 годам. Апублікаваў шэраг навуковых прац па гісторыі Кампартыі Беларусі. Піша апавяданні, аповесці, біяграфічныя нарысы пра беларускіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў (Д. Валковіч, М. Галадзед, З. Жылуновіч, П. Машэраў, С. Прытыцкі, А. Чарвякоў і інш.), пра Кастрычніцкую рэвалюцыю і грамадзянскую вайну («Агонія», «Віхурны досвітак»). Творы У. Якутава заснаваны на дакументах, фактычным матэрыяле. Аўтар аповесці «Янаўская элегія» («Маладосць». 1993. № 4). УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia