Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка
Уладзімір Дзянісавіч Арэшчанка (10 сакавіка 1924, в. Крутабярозка, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 4 лістапада 2017) — лесавод і эканаміст. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1981). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1954). Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі (з 1957, старшы навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце (з 1972, эканамічны факультэт, кафедра эканомікі працы, у 1972—1991 — загадчык кафедры, 1983—1991 — дэкан факультэта), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1992), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997, кафедра менеджменту і эканомікі прыродакарыстання, прафесар). Навуковыя інтарэсы: эканоміка працы. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia