Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў
Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (25 сакавіка (7 красавіка) 1916, Волагда — 24 чэрвеня 1944, в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945). БіяграфіяСкончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе. У 1938 годзе прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан у ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Волагду. Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года[1]. Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia