Волагда
Волагда (руск.: Вологда) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валагодскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў з асабліва каштоўнай гістарычнай спадчынай — на тэрыторыі горада 224 помніка гісторыі, архітэктуры, культуры, з іх 128 узята пад ахову дзяржавы. ГісторыяУпершыню згадваецца ў 1147 годзе. Да канца XIV ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага. У XV—XVII ст.ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор’ем, Сібір’ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю ў Балтыйскім рэгіёне эканамічнае значэнне Волагды знізілася. У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні. У канцы XIX — пачатку XX ст.ст. праз Волагду пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў). У 1926—1927 гадах у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва. Вядомыя асобы
Гл.таксамаКрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia