Уладзімір Канстанцінавіч Слабін
Уладзімір Канстанцінавіч Сла́бін (нар. 7 кастрычніка 1964, Гарадок) — беларускі навуковец, спецыяліст у галіне экалагічнай адукацыі і выхавання. БіяграфіяСкончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1986) і аспірантуру Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР (1990). Працаваў на кафедрах хіміі (1990—2003) і педагогікі (2004—2005) Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (2003—2004). Кандыдат педагагічных навук (2000), дысертацыя прысвечана даследаванню распрацоўкі і выкарыстання камп’ютарных праграм як сродку экалагічнай адукацыі і выхавання ў выкладанні біялогіі, хіміі і геаграфіі. Член рэдакцыйных калегій часопісаў Історія науки і техніки[1] (Украіна, 2019—2023), Journal of Baltic Science Education[2] (Літва, 2003—2023), Problems of Education in the 21st Century[3] (Літва, 2007—2023), Gamtamokslinis Ugdymas / Natural Science Education[4] (Літва, 2006—2023), Journal of Teacher Education for Sustainability[5] (Латвія, 2005—2007), Eurasian Journal of Mathematics, Science and Technology Education[6][няма ў крыніцы] (Турцыя, 2006—2012). У 2006—2019 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам Цэнтра перадавых тэхналогій у адукацыі (Center for Advanced Technology in Education)[7] і выкладчыкам кафедры хіміі, з 2019 года працуе навуковым супрацоўнікам кафедры хіміі[8][няма ў крыніцы] Арэгонскага ўніверсітэта ў Юджыне. Аўтар Беларускага музычнага календара (2011)[9] і віртуальнай Беларусі[10][11][12] ў Second Life (2008—2021). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia