Уладзімір Мікалаевіч Пальшау
Уладзімір Мікалаевіч Пальшау (1 ліпеня 1860 — не раней за 1907) — грамадзянскі інжынер. БіяграфіяПаходжанне і адукацыяПаходзіў з сям’і са старажытнымі нямецкімі каранямі. Продкі Уладзіміра Мікалаевіча пераехалі ў Расію яшчэ пры Пятры I, у тую ж пару атрымалі дваранскую годнасць[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у Сумскім рэальным вучылішчы, а спецыяльную — у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы (1881-86). Скончыў курс са званнем інжынера ў грамадзянскім будаўніцтве і правам на чын X класа[2]. Прафесійная дзейнасцьАдразу пасля заканчэння вучылішча ў верасні 1886 года быў прылічаны да Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе быў адкамандзіраваны ў распараджэнне віцебскай губернскай царкоўна-будаўнічай прысутнасці, у якасці тэхніка па пабудове цэркваў і для складання праектаў. Пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[2]. На працягу трох гадоў (1887-90) У. Пальшаў, складаўся, акрамя гэтага, віцебскім гарадскім архітэктарам і абавязковым членам мясцовай санітарнай і асенізацыйнай камісіі. За час службы ім складзена некалькі праектаў мураваных цэркваў, з якіх некалькі былі рэалізаваныя. Ім жа скончаны пабудовы некалькіх цэркваў у паветах, якія пачыналі яго папярэднікі[2]. Каля 1893 года быў накіраваны на працу ў Жытомір, дзе жыў па адрасе вул. Пушкінская , 23[3]. Там адразу прызначаны малодшым інжынерам пры валынскім губернскім праўленні, а з 1895 па 1907 год займаў пасаду валынскага губернскага архітэктара[4]. Памёр і пахаваны ў Жытоміры[5]. Сям’яБыў жанаты з Любоўю Мікалаеўнай Пальшау. Л. М. Пальшау скончыла Імператарскія Вышэйшыя Жаночыя Бястужаўскія курсы ў Санкт-Пецярбургу, падчас жыцця ў Віцебску яна ўзначальвала гарадскую гімназію. У сям’і выдатна валодалі французскай і нямецкай мовамі[1]. Мелі сына Міхаіла Уладзіміравіча Пальшау (1887-?), які пазней актыўна ўдзельнічаў у выкананні Ленінскага плану электрыфікацыі краіны[1]. ТворчасцьУ Жытоміры![]()
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia