Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька

Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька
Дата нараджэння 15 верасня 1945(1945-09-15) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

Уладзімір Мікалаевіч Перасадзька (15 верасня 1945, г.п. Тэрны, Нэдрыгайліўскі раён, Сумская вобласць) — савецкі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1973 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 года — асістэнт кафедры архітэктурнага праектавання, з 1980 года — старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1983 года — галоўны архітэктар Луцка.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў г. Луцк.

Творчасць

Гандлёвы цэнтр па вул. Скрыпнікава ў Брэсце

Асноўныя працы: клуб цукровага завода ў Жабінцы (1975), гандлёвы цэнтр па вуліцы Скрыпнікава ў Брэсце (1981).

Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскагаспадарчых вытворча-сялібных комплексаў» (Метадычныя ўказанні, 1981, з А. Д. Кудзіненкам).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya