Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў
Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў (нар.6 студзеня 1938, в. Халопенічы, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000; член-карэспандэнт з 1991), доктар біялагічных навук (1987), прафесар (1992). БіяграфіяЗакончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1959). У 1960—1962 гг. малодшы навуковы супрацоўнік БелНДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. З 1966 г. малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, у 1977—1978 гг. вучоны сакратар Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. З 1978 г. намеснік дырэктара па навковай рабоце гэтага інстытута, адначасова з 1985 г. загадчык лабараторыі. У 1997—2009 гг. дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага батанічнага таварыства[1]. Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне біяхіміі і фізіялогіі раслін. Правёў даследаванні ў галіне саставу, структуры і функцыянальнай актыўнасці ўнутрыклетачных арганел, біясінтэтычных сістэм расліннай клеткі. Вызначыў спецыфічнасць пластыд пры поліплаідызацыі клетачнага ядра, прапанаваў гіпотэзу фізіёлага-біяхімічнага ўзаемадзеяння ядзер і пластыд пры дыферэнцыяцыі тканкі і ў антагенезе расліны. Паказаў віда- і сортаспецыфічнасць бялкоў бульбы і асобных ферментных сістэм трыцікале. Правёў біяхімічнае вывучэнне трансгенных раслін. Унёс уклад у вывучэнне і вызначэнне шляхоў выкарыстання запасных і біялагічна актыўных рэчываў раслін у харчовай прамысловасці, укараненне распрацаваных тэхналогій у вытворчасць. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій, 2 аўтарскіх пасведчанні, 12 патэнтаў. Навуковыя працы
Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia