Беларускае батанічнае таварыства
Беларускае батанічнае таварыства — добраахвотная навукова-грамадская арганізацыя ў Беларусі. Беларускае рэспубліканскае батанічнае таварыства заснавана ў 1951 годзе. З’яўляецца добраахвотнай навукова-грамадскай арганізацыяй спецыялістаў, якія вядуць навукова-даследчую, педагагічную і практычную работу ў галіне батанікі і сумежных з ёю навук. Задачы: актыўны ўдзел у развіцці батанічнай навукі. прыцягненне вучоных і практыкаў да вырашэння тэарэтычных і практычных пытанняў у галіне вывучэння і выкарыстання раслінных рэсурсаў, укараненне вынікаў навуковых дасягненняў у практыку народнай гаспадаркі, прапаганда батанічных ведаў, садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню раслінных рэсурсаў, іх ахове і абагачэнню і інш[1]. Да 1983 года правяло 4 з’езды (1962, 1967, 1973, 1978), нарады: геабатанічную па лугавой расліннасці (1961), міжрэспубліканскую па методыцы вывучэння раслінных згуртаванняў (1966), усесаюзную па вывучэнню ўзаемаадносін раслін у фітацэнозах (1969); усесаюзную навуковую канферэнцыю па дынаміцы расліннасці ў сувязі з меліярацыяй (1971), навуковую сесію па выніках батанічных даследаванняў у СССР і перспектывах іх развіцця (1978)[1]. З 1959 года выдае зборнік прац «Батаніка»[1]. На 1 студзеня 1982 года яднала 582 індывідуальныя і 11 калектыўных членаў[1]. Уваходзіла ў склад Усесаюзнага батанічнага таварыства на правах аддзялення (Беларускае аддзяленне Усесаюзнага батанічнага таварыства), з 1993 г. — ГА «Беларускае батанічнае таварыства». 23 верасня 2022 г. Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі арганізаваны і праведзены XI з’езд Беларускага батанічнага таварыства. Станам на 2023 год было 25 членаў[2]. Старшыні (прэзідэнты)[1]
Члены на 2023 год
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia