Уладзімір Міхайлавіч Падгол
Уладзімір Міхайлавіч Падгол (нар. 22 снежня 1952, Віцебск, Беларусь) — палітолаг, журналіст, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук, былы сябра партыі БНФ, палітвязень Беларусі. БіяграфіяСкончыў тэхнікум фізічнай культуры, затым філасофскі факультэт БДУ. У 1990 г. стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімірам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клуб «За дэмакратычныя выбары» і газету «Выбар». Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Прэзідыума Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Кіраўнік ГА «Інфармацыйныя і сацыяльныя інавацыі». Аўтар больш за тысячу навуковых і публіцыстычных артыкулаў. Стваральнік Музея жорнаў у вёсцы Карэнішыцы. Як паліттэхнолаг у 1994 г. удзельнічаў у выбарчай прэзідэнцкай кампаніі Зянона Пазняка. У 2006 г. удзельнічаў у распрацоўцы «Народнай праграмы» кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча. У 2008 г. запачаткаваў напісанне Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў падтрымку беларускай мовы. З тых часоў праводзіцца ў Беларусі кожны год.[1] У 2012 г. быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парламента. Пасля выступу па беларускаму тэлебачанню і радыё зняўся з выбараў. Кандыдат у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання у 2016 г.[2] 9 верасня 2016 г. зняўся з выбараў.[3] У кастрычніку 2016 г. напісаў заяву аб выхадзе з партыі БНФ у сувязі з асуджэннем кіраўніцтвам партыі метадаў, якія ён выкарыстоўваў падчас мінулай парламенцкай кампаніі у 2016 г..[4] Жыве ў г. Мінску. Храналогія пераследуПершы ўрывак кнігі У. Падгола пад назвай «Ладдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо як любіць Прэзідэнта» быу надрукаваны ў віцебскай газэце «Выбар» № 20 (113) у чэрвені 1997 г. рэдактарам Б. Хамайдам. 26 ліпеня 1997 г. у цягніку Полацк — Баранавічы міліцыяй былі затрыманыя Б. Хамайда і У. Плешчанка. У іх канфіскавалі 200 экзэмпляраў газеты «Выбар» з урыўкам кнігі У. Падгола. Газета была канфіскаваная і перададзеная ў КДБ. 15 жніўня 1997 г. намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Жыгаленкам была ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул «Абраза асобы, якая займае вышэйшую пасаду») па факце публікацыі ў газэце «Выбар» урыўка з кнігі У. Падгола «Куля для прэзідэнта». У жніўні Б. Хамайда выпусціў чарговы нумар «Выбара» № 21 (114) з працягам твора. 15 верасня 1997 г. Б. Хамайда быў выкліканы на першы допыт у якасці абвінавачанага ў пракуратуру. На допыце ён адмовіўся адказваць на пытанні следчага Зайцава. 20 кастрычніка 1997 г. на допыт выклікалі дачку У. Падгола Алену. 20 лістапада 1997 г. у пракуратуру быў выкліканы член рэдакцыйнай рады газеты «Выбар» У. Плешчанка. На пытанні следчага адказваць адмовіўся. 30 кастрычніка 1998 г. капітан КДБ В. Дземянцей і капітан А. Лебедзеў ўручылі У. Падголу позву ў пракуратуру. На наступны дзень У. Падгола дапыталі ў пракуратуры. Следчы задаваў пытанні: «Как возник замысел написания книги?», «Какова роль отдельных героев книги?», «Какова в книге роль цитат Лукашенко?». 16 лістапада 1998 г. крымінальная справа была прыпыненая следчым пракуратуры Віцебскай вобласці С. Саўчанкам па артыкуле 5 ч. 1 п. 3 КПК РБ. Аднак праз 2 месяцы, 16 студзеня 1999 г., расследаванне па крымінальнай справе было працягнутае. Пракуратура Мінска таксама распачала крымінальную справу пасля таго, як другая версія рамана «Куля для прэзідэнта» у 2004 г. выйшла у Расіі, у Санкт-Пецярбургу. У студзені 2005 г. У.Падгола дапыталі ў пракуратуры Мінска. Да сённяшняга дня крымінальныя справы супраць У. Падгола з’яўляюцца не закрытымі, а часова прыпыненымі. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia