Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар
Уладзімір Паўлавіч Бурмейстар (5 ліпеня 1904, Віцебск — 5 сакавіка 1971) — савецкі балетмайстар. Заслужаны артыст РСФСР" (1947), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1954), Народны артыст РСФСР (1965), Народны артыст СССР (1970). Сталінская прэмія II ступені (1946). БіяграфіяУ 1920 годзе паступіў у харэаграфічную школу імя М. Лермантава ў Маскве. У 1925—1929 гг. вучыўся ў Цэнтральным тэхнікуме тэатральнага мастацтва (зараз — Расійскі ўніверсітэт тэатральнага мастацтва, Масква). Адначасова працаваў у Тэатры мініяцюр (1927). З 1930 года — саліст, з 1932 года — балетмайстар Маскоўскага мастацкага балета пад кіраўніцтвам В. У. Крыгер (у 1939 годзе ўвайшоў у склад Музычнага тэатра імя У. І. Неміровіча-Данчанкі, з 1941 года — Маскоўскі музычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі). У 1941—1960 гг. і з 1963 года — галоўны балетмайстар Маскоўскага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Нуралі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Алека («Цыганы» С. Васіленкі), Нікез («Саперніцы» на музыку П. Л. Гертэля). Ставіў балеты ў тэатрах Лондана, Парыжа і іншых гарадоў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia