Уладзімір Пятровіч Затонскі
Уладзімір Пятровіч Затонскі (8 жніўня 1888, сяло Лысец, Падольская губерня, Расійская імперыя — 29 ліпеня 1938) — украінскі і савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Акадэмік Усеўкраінскай акадэміі навук (1929), Беларускай акадэміі навук (1933). Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расіі. Кіраўнік камісіі Затонскага (1929), вывады якой сталі сталі падставай для палітычных рэпрэсій у БССР. Адзін з выканаўцаў Галадамору ва Украіне (1932—1933). БіяграфіяСкончыў Імператарскі універсітэт святога Уладзіміра ў Кіеве (1912). З 1913 года — выкладчык і загадчык лабараторыі Кіеўскага політэхнічнага інстытута. Са снежня 1917 года ўзначальваў Сакратарыят асветы УССР, з сакавіка 1918 — Старыня Усеўкраінскага ЦВК. У 1919—1920 гадах — член Рэвваенсаветаў 12-й арміі Заходняга фронту, 12-й, 13-й, 14-й армій Паўднёва-Заходняга фронту і Рэвваенсавета Паўднёвага фронту. У 1921 — удзельнік ліквідацыі Кранштацкага паўстання. У 1922—1923 і 1933—1938 — наркам асветы УССР. З 1925 — сакратар ЦК КП(б)У, у 1927—1933 — старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)У і наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі УССР. Праводзіў навукова-арганізацыйную работу ў якасці старшыні Камітэта па хімізацыі народнай гаспадаркі УССР (1928—1934). Удзяляў увагу працы навукова-даследчых устаноў і падрыхтоўцы навуковых кадраў. У 1929 годзе ўзначальваў камісію Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) па пытаннях правядзення нацыянальнай палітыкі ў БССР (так званую «Камісію Затонскага»). Вывады камісіі паслужылі важкай падставай для надуманых абвінавачванняў, якія былі прад’яўлены беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі ў канцы 1920-х гадоў і сталі падставай для палітычных рэпрэсій у БССР. Удзельнік жорсткага падаўлення Кранштацкага паўстання супраць бальшавіцкай дыктатуры, адзін з выканаўцаў Галадамору ва Украіне (1932—1933 гады) (Кіеў і іншыя вобласці), кіраваў дэмантажом мазаік і фрэсак Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў Кіеве. Член Прэзідыума ЦВК СССР, член Прэзідыума Усеўкраінскага ЦВК. Арыштаваны ў 1937 годзе, расстраляны 27 ліпеня 1938 года. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. Узнагароды
Літаратура
Крыніцы
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia