Уладзімір Пятровіч Саўко

Гандбол
Уладзімір Пятровіч Саўко
Нарадзіўся
Памёр 20 сакавіка 2023(2023-03-20)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
Бяла Падляска[d]
Азоты-Пулавы[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзімір Пятровіч Саўко (1963, Карэлічы, Беларусь — 20 сакавіка 2023) — беларускі гандбаліст, трэнер.

Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Карэлічы на Гродзеншчыне, дзе рабіў першыя гандбольныя крокі. Брамніка запрыкмеціў Анатоль Мяшкоў і ў 1980, па сканчэнню школы, запрасіў у брэсцкі «Педінстытут». Там ён вучыўся і гуляў да 1986 года, а потым вярнуўся ў Гродна і заваяваў золата чэмпіянату БССР у складзе «Прагрэсу». Але неўзабаве зноў апынуўся ў «Педінстытуце».

У 1990 стаў адным з першых легіянераў у беларускім гандболе — адправіўся выступаць за АЗС з горада Белай Падляшскай. Папазней гуляў у Польшчы за клубы з Пулаваў і Радама, а кар’еру скончыў досыць позна — у 39 гадоў. Пры гэтым паралельна ўжо пачынаў трэнераваць. У 2002 годзе браты Мяшковы ў памяць пра бацьку заснавалі ў Брэсце БГК, яго запрасілі ўстаць у руля новай каманды.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya