Вядомыя з 1395 у сувязі з нападам крыжакоў. У 15 ст. двор вялікіх князёў у Наваградскім павеце. У 1505 годзе спалены крымскімі татарамі, у 1655 і 1706 — шведамі. З 1594 — мястэчка. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Наваградскага павета. У гады 1-й сусветнай вайны праз Карэлічы праходзіла лінія фронту. З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр раёна. З 1958 гарадскі пасёлак[4].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Карэлічы, Карэліцкага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
Карэлічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 376. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.