Уладзімір Раманавіч Жыгуноў
Жыгуноў Уладзімір Раманавіч (9 красавіка 1920 — 16 мая 2000) — камандзір звяна 140-га гвардзейскага Кіеўскага Чырванасцяжнага ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавога авіяцыйнага палка (8-я гвардзейская Палтаўская Чырвонасцяжная ордэна Багдана Хмяльніцкага штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны корпус , 2-я паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт), Герой Савецкага Саюза, гвардыі лейтэнант. БіяграфіяНарадзіўся 9 красавіка 1920 года ў вёсцы Нашковічы[1] цяпер у межах вёскі Шамаўшчына Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Беларус. Працаваў чарцёжнікам на заводзе ў Балашыхе, скончыў аэраклуб. У арміі з 1941 года. Скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў у 1942 года. Быў накіраваны ў запасны штурмавы авіяцыйны полк, дзе прайшоў курс навучання на самалёт Іл-2. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1943 года. Ваяваў у складзе Стэпавага, 2-га і 1-га Ўкраінскіх франтоў, вызваляў Харкаў, Палтаву, Кіраваград, Львоў, дапамагаў войскам ў паспяховым фарсіраванні Дняпра, Днястра, Прута. Да студзеня 1945 года здзейсніў 109 баявых вылетаў на штурмоўку чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, вялікіх колькасцяў войскаў праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 27 чэрвеня 1945 года. Пасля вайны працягваў службу ў арміі. У 1955 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1960 годзе — у запасе. Памёр 16 мая 2000 года ў горадзе Варонежы[2]. Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia