Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў
Уладзімір Рыгоравіч Залатагораў (нар. 30 мая 1931, с. Стараюр’ева, Тамбоўская вобласць, РСФСР) — савецкі і беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (1966), прафесар (1991). БіяграфіяСкончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію (інжынерна-эканамічны факультэт, 1954; аспірантура, 1965). Працаваў на прадпрыемствах Ленінградскага дзяржаўнага лесанарыхтоўчага трэста («Ленлес», 1954—1961), у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1965, прафесар кафедры кіравання і арганізацыі вытворчасці, у 1996—1997 — загадчык кафедры, з 1997 — прафесар кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу, у 1997—1998 і 2002 — загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: эканоміка лясной прамысловасці; праблемы сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці прамысловай вытворчасці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі; інвестыцыйны менеджмент. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia