Уладзімір Рыгоравіч Карачун
Уладзімір Рыгоравіч Карачун (1914, вёска Кухцічы, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 1998) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946). БіяграфіяУладзімір Карачун нарадзіўся 1 (па новым стылі — 14) сакавіка 1914 года ў вёсцы Кухцічы (цяпер — Уздзенскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1933 годзе ён скончыў Менскі транспартна-эканамічны тэхнікум, пасля чаго працаваў інспектарам наргасуліка Чавускага райвыканкама Магілёўскай вобласці Беларускай ССР. У 1936 годзе Карачун быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталинградское ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Удзельнічаў у польскім паходзе РСЧА. З красавіка 1943 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Кубані, вызваленні Украінскай ССР і Крыма, Прыбалтыкі, ліквідацыі курляндскай групоўкі нямецкіх войскаў[1]. Да канца вайны капітан Уладзімір Карачун камандаваў эскадрылляй 947-га штурмавога авіяпалка 289-й штурмавой авіядывізіі 15-й паветранай арміі. За час свайго ўдзелу ў баях ён здзейсніў 133 баявыя вылеты на разведку, штурмоўку і бамбаванне вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, яго ваенных аб'ектаў. У выніку яго дзеянняў было знішчана 27 танкаў, 112 аўтамашын, 17 мінамётаў, 19 вагонаў, 3 самалёты на аэрадромах, 2 паравоз, 7 цыстэрнаў з палівам. Прыняў удзел у 17 паветраных баях, збіў 2 самалёты праціўніка[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм», капітан Уладзімір Карачун быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 6650[1]. Пасля заканчэння вайны Карачун працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годзе ён скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У 1957 годзе ў званні падпалкоўніка ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мэлітопалі. Памёр 25 чэрвеня 1998 года, пахаваны ў Мэлітопалі[1]. Быў таксама узнагароджаны пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1]. Памяць
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia