Уладзімір Рыгоравіч Падабед
Уладзімір Рыгоравіч Падабед (нар. 11 лютага 1975, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзіўся 11 лютага 1975 года ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці[1]. Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак і тэхналагічных комплексаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці»; установу адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА» па спецыяльнасці «Сацыяльнае партнёрства і права»[1]. Працаваў энергетыкам, намеснікам энергамеханічнай службы рамонтна-механічнага завода, начальнікам аддзела аховы працы, прамысловай бяспекі і тэхнічнага нагляду, намеснікам галоўнага інжынера па прамысловай бяспецы, ахове працы і навакольнага асяроддзя, старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно»[1]. Член Камуністычнай партыі Беларусі, член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Магілёўскай-Прамысловай акругі № 87. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1]. УзнагародыУзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога савета Белхімпрафсаюза, ганаровым знакам «За заслугі перад прафсаюзам»[1]. Сям’яЖанаты, мае дваіх дзяцей. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia