Уладзімір Рыгоравіч Скацецкі
Уладзімір Рыгоравіч Скаце́цкі[1] (18 красавіка 1935 — 23 чэрвеня 2008) — вучоны, матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1996), прафесар (1997). БіяграфіяНарадзіўся ў пасёлку Ратамка (сучасны аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1959 года асістэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі[2]. З 1964 года прафесар кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР[2]. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па дыдактыцы матэматыкі, навукова-тэарэтычных асновах методыкі навучання матэматыцы на факультэтах нематэматычнага профілю. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў. Сярод апублікаваных прац:
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia