Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бараўскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёнаМінскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Баравая. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Масюкоўшчына. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ждановічы, сельсавет перайменаваны ў Ждановіцкі[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ратамскага сельсавета і частка скасаванага Мядзвежынскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова)[2]. 19 снежня 1967 года ў мяжу горада Мінска ўключана вёска Цівалі[3]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Валоўшчына, Ганалес, пасёлкі Зялёнае і Крыжоўка)[4]. 25 студзеня 1988 года скасавана вёска Банцараўшчына[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад горада Мінска ўключаны вёскі Зара Рэвалюцыі, Масюкоўшчына, Кунцаўшчына, Ржавец і частка вёскі Ждановічы[6]. 30 снежня 2009 года скасавана вёска Ратамка[7]. 6 сакавіка 2014 года ўтвораны пасёлак Васток[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14623 чалавекі[9], з іх 83,5 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года — 19643 чалавекі[11].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 19 снежня 1967 г. Аб уключэнні ў мяжу горада Мінска некаторых населеных пунктаў Мінскага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 36 (1194).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 студзеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.