Уладзімір Сцяпанавіч Амельянюк
Уладзімір Сцяпанавіч Амельяню́к[1] (руск.: Владимир Степанович Омельянюк; 20 мая 1917, Дно, Пскоўская губерня — 26 мая 1942, Мінск) — адзін з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў Мінску ў час Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1965). БіяграфіяНарадзіўся 20 мая 1917 года ў пасёлку Дно Порхаўскага павета Пскоўскай губерні. У 1922 годзе сям’я пераехала ў Мінск[2]. Ва ўзросце 18 гадоў быў прызначаны адказным сакратаром Дзяржынскай раённай газеты. Паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў на практыцы ў Беластоку[2]. Пешшу вярнуўся ў Мінск. Жонка і сын эвакуяваліся, іх далейшы лёс невядомы. Са жніўня 1941 года пачаў дзейнасць у складзе Камароўскай падпольнай партыйнай групы, у лік арганізатараў якой уваходзіў яго бацька[2]. Займаўся напісаннем і распаўсюджаннем лістовак, падтрымліваў сувязь з партызанамі Мінскай вобласці і Дзяржынскім камуністычным падполлем, дапамагаў уцёкшым з палону чырвонаармейцам выйсці з горада. З мая 1942 года У. Амельянюк — член Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б і прызначаны рэдактарам падпольнай газеты «Звязда». Пасля выхаду першага нумара газеты акупанты кінулі вялікія сілы агентаў і правакатараў на пошук рэдакцыі і тыпаграфіі. 26 мая 1942 года (на восьмы дзень пасля выхаду газеты) У. С. Амельянюк быў забіты ў Міхайлаўскім завулку ў Мінску[2]. У той дзень падпольшчык пайшоў у аптэку, каб набыць лекі для партызанаў. Калі ён выйшаў, то адчуў, што за ім сочаць. Забіты ў выніку перастрэлкі.[3]. Сям’я
УзнагародыУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года У. С. Амельянюку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і ён узнагароджаны Ордэнам Леніна. ПамяцьІмем Героя названы вуліцы ў Мінску, Дзяржынску, Дно. У Мінску, непадалёк ад месца, дзе загінуў У. С. Амельянюк, устаноўлены памятны знак, а на доме, дзе ён жыў, — мемарыяльная дошка. 9 мая 1974 года ў пасёлку Самахвалавічы Мінскай вобласці ўстаноўлены бюст. Матэрыялы пра сям’ю падпольшчыкаў Амельянюкоў прадстаўлены ў экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і школьным музеі Самахвалавіцкай школы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia