Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук
Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук (нар. 6 красавіка 1923, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 17 снежня 2008) — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. БіяграфіяНарадзіўся 6 красавіка 1923 года ў Пухавічах у сям’і ветэрынарнага фельчара. Скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу (1940). Мінскі медыцынскі інстытут (1954). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі (1944—1948), пасля інстытута — урачом у Мінску. З 1957 года працаваў выкладчыкам, з 1971 па 1982 гады — загадчыкам, з 1982 года — дацэнтам кафедры агульнай гігіены ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Памёр 17 снежня 2008 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар многіх навуковых прац па агульнай гігіене. УзнагародыУзнагароджаны баявым ордэнам, медалямі, значком «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровай граматай ВС БССР (1977); занесены ў Кнігу пашаны інстытута[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia