Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын
Уладзімір Сяргеевіч Лісіцын (13 красавіка 1944, нацысцкі канцлагер Флігегорт[няпэўнае слова] — 12 ліпеня 1973) — беларускі паэт. БіяграфіяПаходзіў з сялянскай сям'і. У вайну маці і старэйшы брат вывезены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення сям'я вярнулася ў родную вёску Пагосцішча Лёзненскага раёна. Працоўны шлях пачаў шахцёрам у Данбасе. У 1965 г. скончыў Лісічанскае педагагічнае вучылішча (Украіна). Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага (Масква). Настаўнічаў на Лёзненшчыне, супрацоўнічаў у раённай газеце «Сцяг перамогі». Завочна скончыў тэатразнаўчае аддзяленне Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1970). Апошнія гады жыў у Джанкоі (Крымская вобласць, Украінская ССР) — працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў у школе. ТворчасцьВыступаць у друку з вершамі пачаў у 1964 г. у газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг вершаў і паэм «Жураўлінае вясло» (1974), «Беларусь — мая калыска» (1990). У кнізе «Дзень паэзіі — 1981» (1981) у раздзеле «З літаратурнай спадчыны» апублікавана 16 яго вершаў. Паэзія Уладзіміра Лісіцына апявае прыроду, каханне, разважае аб праблемах вайны і міру. Мае выразнасць, якая ідзе ад фальклору, адухоўленасць і філасофскую заглыбленасць, вылучаецца моўнымі асаблівасцямі роднай Лёзненшчыны. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia