Уладзімір Уладзіміравіч Ціток
Уладзімір Уладзіміравіч Ціток (нар. 25 кастрычніка 1959, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі, фізіялогіі і біяхіміі раслін. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2002). БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981). З 1983 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі АН БССР, з 2007 — загадчык лабараторыі. З 2009[1] па 2022[2] — дырэктар Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі. УзнагародыМіждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2015) за цыкл работ і распрацовак «„Бэз Перамогі“ як інструмент выкарыстання калекцый дэкаратыўных раслін батанічных садоў краін СНД для адлюстравання гераічнага мінулага савецкага народа і фарміравання патрыятызму». Навуковая дзейнасцьДаследаваў генетычны і селекцыйны патэнцыял роду Linum на аснове распрацоўкі шматтэставых малекулярна-генетычных і фізіка-хімічных метадаў аналізу. Абгрунтаваў і распрацаваў генетычныя прынцыпы біяэнергетычнай канцэпцыі гетэрозісу, якая дазваляе пашырыць уяўленні аб механізме фарміравання гібрыднай магутнасці пры атрыманні высокапрадуктыўных гібрыдаў сельскагаспадарчых культур і стварыць базу для практычнага выкарыстання атрыманых даных у селекцыйным працэсе лёну, тамата, пшаніцы, трыцікале і іншых культур, ідэнтыфікацыі і аналізу стваранай у Рэспубліцы Беларусь ільнопрадукцыі. Значна пашырыў даследаванні рэдкіх і знікаючых відаў раслін прыроднай флоры Беларусі, лекавых, рэзка-араматычных, кармавых і біяэнергетычных раслін. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій, 18 сартоў раслін, 4 патэнтаў. Бібліяграфія
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia