Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько
Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько (20 жніўня 1954, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. БіяграфіяНарадзіўся 20 жніўня 1954 года ў г. Лепелі Віцебскай вобласці. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік пачатковых класаў. Працаваў піянерважатым Лужаснянскага дзіцячага дома Віцебскага раёна; сакратаром камітэта камсамола Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума; першым сакратаром Дубровенскага раённага камітэта ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела Дубровенскага раённага камітэта КПБ Віцебскай вобласці; дырэктарам Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці; дырэктарам Віцебскага кадэцкага вучылішча. З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па рэгламенце і мясцовым самакіраванні. Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь». У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны, двума юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia