Віцебскае кадэцкае вучылішча
Віцебскае кадэцкае вучылішча — дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання у вёсцы Лужасна Віцебскага раёна. У вучылішчы навучаюцца юнакі і дзяўчаты 8—11 класаў. ГісторыяДзяржаўная ўстанова адукацыі «Віцебскае кадэцкае вучылішча» створана на падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама № 223 ад 12 красавіка 2011 года. Адкрыццё адбылося 1 верасня 2011 года. Вучылішча сфармавана шляхам рэарганізацыі Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Кадэцкае вучылішча выконвае задачы атрымання навучэнцамі (кадэтамі) базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, а таксама першасных ведаў і навыкаў, неабходных для службы ва Узброеных Сілах, органах памежнай службы, унутраных войсках, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Віцебскае кадэцкае вучылішча мае Знамя (уручана 1 верасня 2011 года) і геральдычны знак. Воінскім навучаннем кадэтаў займаюцца афіцэры запасу. Вучылішча размяшчаецца ў адасобленым гарадку, тэрыторыя якога аб’ядноўвае ўсе навучальныя, спартыўныя, бытавыя і адміністрацыйныя аб’екты, паміж лясным масівам і Заходняй Дзвіною. Вучылішча мае ўласны транспарт, які забяспечвае выезд кадэтаў на спартыўныя спаборніцтвы і экскурсіі ў абласны цэнтр і іншыя гарады. У вучылішчы добрая матэрыяльна-тэхнічная база. У навучальных кабінетах устаноўлена сучаснае абсталяванне, кадэты забяспечаны класамі для самападрыхтоўкі, у іх распараджэнні бібліятэка з кніжным і мультымедыйным фондамі, доступ да сеткі Інтэрнэт. Працуюць факультатывы па прадметах навучання, праводзяцца заняткі па стральбе, рукапашным баі, парашутным спорце, крыміналістыцы, бальных танцах і іншыя. Дзейнічае спарткомплекс, які быў пабудаваны ў 2009 годзе, футбольнае поле са штучным пакрыццём, хакейная каробка. Маюцца тыр, страявы пляц, а таксама танцавальная зала і «кадэцкае кафэ»[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia