Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі
Уладзімір Эдуардавіч Сакалоўскі (нар. 13 верасня 1930, Менск — 2004, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1979). Кандыдат архітэктуры (1966), дацэнт (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў Менску. У час нямецкай акупацыі разам з братам Кімам трапіў дзіцячы дом, створаны нацыстамі. Фактычна пакінутыя сам-насам дзіцдомаўцы ўжо ўвосень 1941 г. вымушаны былі рэгулярна займацца пошукам пражытку. Паўсядзённай практыкай сталі паходы дзіцдомаўцаў, якія мелі абутак, на пошук прадуктаў, ужыванне бульбы ў сырым выглядзе, абіркаў бульбы, сапсутых прадуктаў, недаспелых злакаў з палёў, жабраванне[1][2]. Браты звязаліся з партызанамі, падпольшчыкамі, дапамаглі ім у зборы інфармацыі пра ворага, распаўсюджванні ўлётак, пошуках зброі. Пасля братоў вывезлі ў Германію, але яны выжылі, вярнуліся дадому[3]. Скончыў у 1958 годзе БПІ. У 1958—1961 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект». У 1965—1969 галоўны архітэктар, з 1972 па 1993 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. 3 1965 адначасова выкладаў на архітэктурным факультэце БПІ (з 1972 дацэнт). З 1992 па 2000 г. — галоўны эксперт Галоўэкспертызы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[4]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1968 года[5]. ТворчасцьКіраўнік і ўдзельнік праектаў забудовы эксперыментальна-паказальных пасёлкаў на Беларусі (1960—1970-я г.)[4]. Асноўныя работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы Салігорска (1959—1960), праекты дэталёвай планіроўкі зоны адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам і воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1959—1960), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—1961), вытворчы будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус завода імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова пасёлка Малеч у Бярозаўскім раёне (1969—1981, прэмія Савета Міністраў СССР, усе ў сааўтарстве)[4], серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1982)[5]. Навуковая дзейнасцьКіраўнік навуковай тэмы «Перабудова архітэктуры беларускага сяла». Вызначаў тактыку калектыва праектыроўшчыкаў па пераўтварэнні архітэктуры беларускага сяла, лічачы, што перспектыва архітэктуры сёлаў Беларусі — за буйнымі населенымі пунктамі, у якіх павінны быць створаны ўмовы для працы, адпачынку і побыту сельскіх працаўнікоў[6]. Аўтар навуковых прац: «Новыя формы арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і іх уплыў на развіццё сельскіх населеных месцаў» у суаўтарстве з А. Кірэевым (1974); «Праектаванне і будаўніцтва прамысловых комплексаў» у суаўтарстве з І. Малковым (1975), «Архітэктура новага беларускага сяла», сааўтар — Р. Алімаў (1979, Мінск)[6], «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1986, Масква, у аўтарскім калектыве). УзнагародыЗаслужаны архітэктар БССР (1979). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў (1981), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1986), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980)[5]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1981). Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia