Уладзімір Юр’евіч Арчакоў
Уладзімір Юр’евіч Арчакоў (нар. 1967, Свярдлоўск, РСФСР, СССР) — беларускі вайсковы дзеяч, генерал-маёр (2014)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1967 годзе ў Свярдлоўску. У 1988 годзе скончыў Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танка-артылерыйскае вучылішча. У 1996 годзе скончыў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. З 10 красавіка 2012 года па 21 лютага 2014 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці. З 21 лютага 2014 года з’яўляецца намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь[2]. З’яўляецца намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў эканамічнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь[3] і намеснікам старшыні Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь[4]. З’яўляецца адным з аўтараў Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Узнагароды
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia