Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР. ГісторыяЗ абвяшчэннем суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII склікання прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII склікання прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету[1]. Былі перагледжаны функцыянальныя напрамкі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі[2]. Міжнародныя санкцыіПасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача[3][4], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля[5][6]. Супраць гэтых асоб таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[7], Канада[8] і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10]. У 2022 годзе КДБ быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Швейцарыі і Японіі[11]. 27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць КДБ «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны»[12][13]. Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі БеларусьПаводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Артыкул 2.
Асноўныя напрамкі дзейнасціПаводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 3.
Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекіПаводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012, Раздзел 12.
Будынак![]() Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным трох’ярусным бельведэрам, так званай «вежай Цанавы». Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[14]. СтаршыніСтаршыні ЧК БССР
Старшыні ДПУ БССР
Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССР
Старшыні КДБ БССР
Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia