Уладзімір Яфімавіч Смірноў
Уладзімір Яфімавіч Смірноў (руск.: Владимир Ефимович Смирнов; 18 лістапада 1924, Барнаул — 14 лістапада 1943, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Барнаул. Скончыў шэсць класаў школы, працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе і вучыўся ў аэраклубе. З 1943 года на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Член КПСС з 1943 года. Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 12 лістапада 1943 года на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 ворагаў. 14 лістапада 1943 года адбыўся бой за вышыню ў раёне вёсцы Шумшчына. Памёр у баі, ратуючы жыццё камандзіра. Пахаваны ў вёсцы Вялікае Сяло на вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia