Уладзіслаў Высоцкі
Уладзіслаў Высоцкі (польск.: Władysław Wysocki; 24 красавіка 1908 — 12 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандзіра 3-га батальёна 1-га пяхотнага палка 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза, капітан Войска Польскага[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1908 годзе ў Бельску, паляк[1]. Пасля нападу фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатку 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Савецкім Саюзе, дзе пад камандаваннем генерала Зыгмунта Берлінга была сфарміравана з польскіх патрыётаў і ўзброеная савецкай баявой тэхнікай 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі . У другой палове 1943 года 1-я польская дывізія выступіла на фронт, дзе 12 кастрычніка 1943 ў складзе 33-й Арміі (Заходні фронт) атрымала баявое хрышчэнне ў бітве пад пасёлкам Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Гэтая дата пасля стала ў былой Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага. 12 кастрычніка 1943 года намеснік камандзіра[1] 3-га батальёна (1-ы пяхотны полк) капітан Уладзіслаў Высоцкі са сваімі байцамі паспяхова авалодаў магутным вузлом супраціву праціўніка і захапіў першую лінію абароны гітлераўцаў, уклініўшыся ў другую ля в. Трагубава[1]. Акружаны гітлераўцамі, каб не трапіць у палон, скончыў жыццё самагубствам[1]. УзнагародыУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм грамадзяніну Польшчы, капітану Высоцкаму Уладзіславу Казіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Ушанаванне памяці4 кастрычніка 1973 года Міністр абароны ПНР генерал Войцех Ярузельскі прысвоіў 1-му Пражскаму механізаванаму палку імя капітана Уладзіслава Высоцкага[2]. У Бельск-Падляшскім, дзе нарадзіўся Уладзіслаў Высоцкі, яго імем названа вуліца. Пачатковая школа № 2, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы, таксама носіць яго імя[3] Зноскі
ЛітаратураУладзіслаў Высоцкі на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia