Бельскі павет (Гродзенская губерня)
Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў XIX—XX стагоддзях. Утвораны ў ліпені 1808 года ў складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — Бельск-Падляскі. З 1842 года ў Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897). У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. З 1918 года тэрыторыя павета пад кантролем Польшчы, дзе ў 1919 годзе быў утвораны новы Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Паводле Рыжскага дагавора 1921 года тэрыторыя павета засталася ў складзе Польшчы. НасельніцтваПаводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 164,4 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 39,1 %; палякаў — 34,9 %; яўрэяў — 14,9 %; рускіх — 5,9 %; беларусаў — 4,9 %. У павятовым горадзе Бельску жыло 7 464 чал.[1] Адміністрацыйны падзелУ 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia