Уладзіслаў Дмахоўскі
Уладзіслаў Дмахоўскі (польск.: Władysław Dmochowski, літ.: Vladislovas Dmachauskas; 1838 ці 1841, Вільня — 13 студзеня 1913, Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі. БіяграфіяСын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 1857—1862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «Kłosy », «Tygodnik ilustrowany», «Wieniec ». З 1872 года выкладаў маляванне ў Варшаўскім інстытуце глуханямых . З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях. Творчасць![]() Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і Яснай Гары[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia