Уладзіслаў Дыбоўскі
Уладзіслаў Іванавіч Дыбоўскі (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын, Вілейскі павет, цяпер Валожынскі раён — 27 ліпеня 1910) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бенедыкта Дыбоўскага. БіяграфіяЗ сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх Менскага павету былога Вялікага Княства Літоўскга. Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні. ![]() Скончыў у 1862 годзе Дэрпцкі ўніверсітэт. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў прыгавораны да зняволення. 3 1871 года працаваў у Дэрпцкім універсітэце. У 1878 годзе пераехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібіры, флору і фаўну Навагрудскага павета і іншых частак Расійскай імперыі. Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў)[2], «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў)[3]. Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў Войнаве (былы фальварак на тэрыторыі сучаснага Навагрудскага раёна). Працы
Працы па беларускай тэматыцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia